Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды разам з Фундацыяй «Лідэры Змяненняў» Абвяшчаюць чарговае выданне адкрытага конкурсу для кандыдатаў З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГЫЗСТАНА на атрыманне стыпендый імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы НА 2017/2018 навучальны год.

Картинки по запросу Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Гэтая Праграма адрасавана да маладых лідэраў, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне.

Рэалізацыя Праграмы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, а таксама 2-4-тыднёвых прафесійных стажыровак ў дзяржаўных ці прыватных установах.

Заяўкі прымаюцца ад кандыдатаў, якія пасля сканчэння праграмы маюць намер вярнуцца у сваю краіну, каб там прымяняць здабытыя веды і рэалізоўваць праекты, падрыхтаваныя падчас навучання.

Падчас Праграмы абавязковы прынцып узаемнай павагі, незалежна ад краіны паходжання.

Спецыяльнасці:
• Эканоміка і кіраванне

• Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя, адукацыя)

• Публічная адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання)

• Права

• Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія)

• Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны

• Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога

Дыпломная праца, якая пішацца падчас Стыпендыі, можа мець характар навуковы ці практычны (у апошнім выпадку дыпломная праца павінна змяшчаць уступ навуковага характару).

Хто можа складаць заявы?

У 2017/2018 навучальным годзе Праграма Кіркланда адрасавана да спецыялістаў з наступных

кірункаў:

• эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання

• прадпрымальнікі, мэнэджэры

• лідэры недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы

• выкладчыкі ВНУ
• журналісты

Патрабаванні да кандыдатаў:

• Грамадзянства і месца жыхарства ў адной са згаданых у аб’яве краін (уладальнікі дазволу на часовае пражыванне ў Польшчы не могуць прымаць удзел у конкурсе на стыпендыі Кіркланда) • Скончаная вышэйшая адукацыя (ступень магістра)

• Узрост да 35 гадоў (у выключных, абгрунтаваных выпадках – да 40 гадоў)

• Стаж працы – не менш за два гады

• Веданне польскай мовы – на ўзроўні, дастатковым для ўдзелу ў лекцыях і семінарах, а таксама для напісання дыпломнай працы. Падчас суразмоўя чакаецца валоданне польскай мовай на ўзроўні В1.

• Для кандыдатаў не з Беларусі і Украіны прадугледжанны варыянт навучання на ангельскай мове (узровень валодання В1) у выпадку, калі кандыдат трапляе на курс ва ўніверсітэце, які выкладаецца на англійскай мове (у гэтым выпадку дапускаецца пачатковае валоданне польскай мовай).

Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія:

• актыўна працуюць па атрыманай прафесіі і прымаюць удзел у грамадскім жыцці,

• валодаюць значнымі дасягненнямі ў сваёй дзейнасці,

• ніколі раней не навучаліся ў Польшчы.

Спіс неабходных дакументаў:

1. Запоўненая on-line заяўка на ўдзел у Праграме:

• анкета з дадзенымі;

• апісанне праекту – абгрунтаванне мэтаў удзелу ў Праграме Кіркланда разам з прапановамі наконт знаходжання у Польшчы і асабістымі планамі на будучыню (4000-6000 знакаў з прабеламі).

2. Два рэкамендацыйныя лісты з апісаннем дасягненняў і кваліфікацыі кандыдата, а таксама перспектываў яго далейшага развіцця і працы як спецыяліста ў сваёй прафесійнай альбо грамадскай галіне (напісаныя на польскай, рускай ці ангельскай мовах), дасланыя электроннай поштай.

3. Копія дыплома аб вышэйшай адукацыі (у выпадку наяўнасці – таксама копія дыплома кандыдата навук), дасланыя электроннай поштай.

Набор кандыдатаў:

Адбор каля 45 найлепшых кандыдатаў адбудзецца на працягу трох этапаў:

I этап – ацэнка адпаведнасці дакументаў фармальным крытэрыям;

II этап – ацэнка ўласна заяваў экспертамі з адзначаных спецыяльнасцей;

III этап – асабістыя кваліфікацыйныя суразмовы (плануюцца ў тэрміне 14-30.04.2017).

Кандыдаты, запрошаныя на ІІІ этап, атрымаюць адпаведнае паведамленне аб гэтым электроннай поштай напрыканцы сакавіка. Інфармацыя аб канчатковых выніках конкурсу будзе выслана е-мэйлам у чэрвені 2017.

Працэдура складання заявак:

Падрабязнае апісанне Праграмы, а таксама інструкцыю па запаўненні фармуляраў заявак можна знайсці непасрэдна на сайце: www.kirkland.edu.pl, альбо праз электронную карэспандэнцыю з Праграмай.

Фармуляр-заяву неабходна запоўніць on-line.

Пасля запаўнення фармуляра on-line неабходна раздрукаваць апрацаваную сістэмай старонку з інфармацыяй, што пацвярджае атрыманне заявы, і разам з актуальным фотаздымкам даслаць на паштовы адрас Праграмы Кіркланда.

Два рэкамендацыйныя лісты і копія дыплому павінны быць адсканаваны і высланы на адрас:

Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .
Тэрмін складання заяў кандыдатамі:

Тэрмін складання заяў на стыпендыі Кіркланда 2017/18 заканчваецца: 1 сакавіка 2017

Заявы, атрыманыя пазней за 1-га сакавіка, разглядацца не будуць.
 
Фінансавыя ўмовы:

Стыпендыя: складае каля 1800 PLN у месяц. Дадаткова пакрываюцца наступныя выдаткі: кошт навучання, пражыванне ў Польшчы, страхоўка, праезд у Польшчу і з Польшчы, кошт візы, закупка матэрыялаў і навуковых падручнікаў / дапаможнікаў.

Праграма стыпендыі:

• Урачыстае адкрыццё Праграмы (сярэдзіна верасня 2017)

• Падрыхтоўча-інфармацыйны курс (10 дзён)

• Заняткі ў ВНУ (два семестры) у вядучых польскіх навукова-акадэмічных цэнтрах: Варшава, Кракаў, Познань, Вроцлаў, Люблін

• Падрыхтоўка семестральных і дыпломных працаў

• Чатыры з’езды ўсіх стыпендыстаў
• Прафесійная стажыроўка (2-4 тыдні)

• Урачыстае заканчэнне Праграмы – выданне дыпломаў (канец чэрвеня 2018)

Патронам праграмы з’яўляецца Лэйн Кіркланд (1922-1999) – шматгадовы кіраўнік амерыканскіх прафсаюзаў (AFL-CIO), член Рады Дырэктараў Польска-Амерыканскай Фундацыі Прадпрымальніцтва, адзін з ініцыятараў стварэння Польска-Амерыканскай Фундацыі Свабоды. У 80-я гады сваім удзелам і аўтарытэтам падтрымліваў польскую “Салідарнасць”, з разуменнем ставіўся і спрыяў памкненням іншых народаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы да свабоды і дэмакратыі. Яго дзейнасць была адзначана найвышэйшымі ўзнагародамі, у тым ліку амерыканскім “Медалём Свабоды” і польскім “Ордэнам Белага Арла”.

Кантакты:

Фундацыя «Лідэры Змяненняў»
www.leadersofchange.pl

Праграма Кіркланда
Al. Jerozolimskie 133 m. 56, 02-304 Варшава
Е-мэйл:  Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
www.kirkland.edu.pl

Новостной блок сайта БРОО "Объединенный путь"

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер

НАШ БАННЕР