Навучальны візыт у Гдыню

“Цэнтар супрацоўніцтва моладзі” ў супрацы з гарадзкім саветам Гдыні працягвае рэалізоўваць праект “Навучальныя візыты ў Гдыні”.

Картинки по запросу Навучальны візыт у Гдыню

Да ўдзелу запрашаюцца: паўнагадовыя грамадзяне Беларусі, Малдовы і Ўкраіны, якія валодаюць расейскай мовай.

Мэта праекта: паказаць удзельнікам і ўдзельніцам разьвіцьцё Польшчы з моманту падзеньня камунізму да ператварэньня ў паўнавартасную эўрапейскую краіну. Усю гэтую інфармацыю ўдзельнікі атрымаюць падчас нефармальных сустрэчаў з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацыяў, польскімі студэнтамі і іншымі дзеячамі.

Праграма навучальнага візыту доўжыцца 11 дзён у групе з 12-15 удзельнікаў, а сустрэчы праходзяць непасрэдна ў офісах арганізацыяў, што дае магчымасьць ня толькі пагутарыць з работнікамі і задаць пытаньні, але і ўбачыць на ўласныя вочы, чым яны займаюцца і як адбываецца іх дзейнасьць.

Працоўная мова праекту – расейская.

Арганізатары паездкі пакрываюць выдаткі на праезд, пражываньне, харчаваньне, мясцовы транспарт і выдаткі на мерапрыемствы праграмы, а таксама спрыяюць у атрыманьні бясплатнай візы.

Удзельнікі самастойна займаюцца візавымі справамі і аплачваюць страхоўку і магчымыя выдаткі, зьвязаныя з вырабам візы.

Удзел у навучальным візыце 3-14 красавіка 2017 г. – бясплатны.

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна даслаць заяўку да 15 студзеня 2017 г.

Афіцыйныя вынікі адбору будуць абвешчаныя на старонцы праекта на Facebook у пачатку лютага 2017 г.

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.

 

Новостной блок сайта БРОО "Объединенный путь"

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер

НАШ БАННЕР